Святарскі сан з рук Папскага нунцыя
У мінулую суботу ў Нарачанскім касцёле святога Андрэя-апостала святарскі сан прыняў астраўчанін манах-кармяліт Андрэй Авен.
У 2000 годзе Андрэй вучыўся ў Астравецкай сярэдняй школе № 2, пасля заканчэння якой вырашыў далучыцца да брацтва кармялітаў босых. У 2002 годзе малады манах паступіў у Пінскую духоўную семінарыю, а закончыў яе ў 2009 годзе. Абараніў магістэрскую працу.
Служыць стаў дыяканам у Нарачанскім касцёле святога Андрэя-апостала пад кіраўніцтвам добра вядомага на Астравеччыне кармяліта айца Бярнарда Радзіка.
Высвячэнне на святара брат Андрэй Авен атрымаў з рук самога папскага нунцыя Марціна Відавіча, які прадстаўляе ў Беларусі Святога Айца, і спецыяльна на высвячэнне прыбыў у Нарачанскі касцёл.
Прыміцыйная імша айца Андрэя Авена адбудзецца 27 чэрвеня ў 12.00 у касцёле святых Казьмы і Дам’яна.
Францішка КРАСКО.