У канцы лістапада ў Гудагайскім кляштары сясцёр кармелітанак ад Дзіцятка Езуса адбылася чарговая сустрэча моладзі. Яе праводзіў айцец Павел Рудзьман, а тэмы ў спаткання былі дзве: “Мае адносіны з бацькамі” і “Мае адносіны з равеснікамі”. Удзел у імпрэзе прынялі 50 хлопчыкаў і дзяўчынак са Смаргонскай, Варнянскай, Астравецкай і Гудагайскай парафій.
Пасля... Читать далее
Духовность
У праваслаўных вернікаў 28 лістапада пачаўся Раждзественскі пост. Ён устаноўлены для таго, каб мы годна падрыхтаваліся да аднаго з самых светлых і радасных святаў – Ражджаства Хрыстовага.
Самае галоўнае ў любым посце – гэта барацьба з грахом, якой садзейнічае ўстрыманне ад пэўнай ежы, і таму самае першае, але не самае галоўнае... Читать далее
У Свіранках, як і ў большасці аддаленых ад райцэнтра населеных пунктаў, жывуць галоўным чынам людзі старэйшага ўзросту. Жыццё ў такіх вёсачках коціцца спакваля – як рэчка на раўнінных участках свайго шляху да мора. Пройдзеш па вуліцы з канца ў канец, як па зачараваным каралеўстве – ні душы. Як раптам…
Ля Свіранскага... Читать далее
Нядаўна ў Варнянскім касцёле святога Юрыя адбыўся фэст, прысвечаны Маці Божай Ружанцовай.
У святочнай імшы і працэсіі прынялі ўдзел кс. Юзаф з Астравецкай парафіі, кс. Анатолій з Міхалішак, кс. Леанід з Гервят, ксяндзы Казімір, Леанард і ксёндз-вікарый Павел з мястэчка Гудагай. Веруючыя ў супольнай малітве прасілі ў Марыі прабачэння за людскія... Читать далее
“Ты толькі напішы пра ўсё, што мы бачылі”, – аб гэтым на зваротным шляху мяне папрасіў бадай што кожны з пілігрымаў. Лёгка сказаць… Толькі дзе ўзяць словы, сугучныя ўбачанаму, пачутаму, перажытаму за гэтыя тры дні…
Пілігрымка не заладзілася з самага пачатку – польскае консульства прамарудзіла з выдачай візаў, і замест першапачаткова... Читать далее
17-19 верасня ў вёсцы Вялікія Эйсманты, што на тэрыторыі Бераставіцкага раёна, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука адбылася сустрэча астравецкай моладзі з ксяндзом Мікалаем Ціхановічам.
Моладзь яшчэ 10 гадоў таму на адной з сустрэч дамовілася сабрацца разам у юбілейны 2010 год. Напэўна, кожны астраўчанін, які ходзіць у касцёл,... Читать далее
Неад’емнай часткай святкавання Дня беларускага пісьменства і друку, які заўсёды адзначаецца ў першую нядзелю верасня, становіцца пяцідзённая духоўна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”, шлях якой ляжыць праз розныя гарады і вёскі краіны і заканчваецца ў сталіцы свята – у гэтым годзе ў якасці яе быў абраны горад Хойнікі Гомельскай вобласці. Сёлета... Читать далее
Пра сутнасць духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” і асаблівасці сёлетняй, семнаццатай, мы папрасілі расказаць мітрафорнага протаіерэя Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, кандыдата багаслоўя, загадчыка кафедры Тэалагічнага інстытута Белдзяржуніверсітэта айца Сергія Гардуна.
У гэтым годзе айцец Сергій у чацвёрты раз выправіўся ў шлях у складзе экспедыцыі ў якасці галоўнага захавальніка Благадатнага Агню ад... Читать далее
З даўніх часоў існуе добры звычай усялякую важную справу асвячаць малітвай. Малебны служыліся пры закладцы падмурка новай хаты, перад выхадам ў поле, на пачатак жніва...
Навучальны год – таксама напружаная пара: сяўба разумнага, добрага, вечнага, карпатлівая праца па ўзрошчванню добрых пладоў. І ўсё гэта – у спадзеве на дабрадайную дапамогу Божую,... Читать далее
Па блаславенні і з дапамогай настаяцеля Астравецкага храма Святых апосталаў Пятра і Паўла айца Георгія Савіцкага мне пашчасціла сёлета пабываць у праваслаўным духоўна-аздараўленчым летніку “Наследнікі”, які размяшчаўся ў вёсцы Ніз паблізу Слоніма. Як і дзве папярэднія, наша трэцяя змена жыла ва ўтульных, цёплых доміках. Нас было каля сарака чалавек –... Читать далее