Общество

10:37 / 24.01.2013
6951
1

Жыццё кожнага чалавека непарыўна звязана з кнігай, а ўменне чытаць становіцца галоўным спосабам пазнання свету. Аб'яўлены  2012 год кнігі падкрэсліў  яе значнасць і ролю ў жыцці грамадства, стаў дадатковым стымулам звярнуць увагу на тых, хто піша, і тых, хто чытае.
Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка ў мінулым годзе правяла шмат мерапрыемстваў... Читать далее

15:00 / 23.01.2013
5463

Пасля заканчэння Гудагайскай сярэдняй школы Яўгеній Юцкевіч паступіў у Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж. І праз некаторы час пасля яго заканчэння вырашыў звязаць сваё жыццё з пажарнай службай у родным раёне. Што паспяхова і зрабіў напачатку гэтага года.
Новым месцам работы малады выратавальнік цалкам задаволены: яму тут падабаецца і калектыў, і працоўны... Читать далее

16:07 / 22.01.2013
6529

11 студзеня на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” з вялікім поспехам прайшла прэм’ера спектакля па п’есе Ніны Рыбік “Калядны вечар”.
Гэта быў, напэўна, першы выпадак у гісторыі Астравеччыны, калі тэатральная пастаноўка атрымалася цалкам астравецкай. І аўтар п’есы, і рэжысёр, у ролі якога па сумяшчальніцтву з выкананнем акцёрскай ролі выступіла Вольга Турубарава, акцёры:... Читать далее

08:00 / 22.01.2013
5361

Будаўніцтва першай беларускай атамнай электрастанцыі прыцягвае ўвагу не толькі жыхароў нашага раёна. Разам з самой станцыяй расце і шырыцца Астравец. З’яўляюцца новыя працоўныя месцы, на якія прэтэндуюць не толькі астраўчане, а і выхадцы з іншых раёнаў і абласцей нашай краіны.
Менавіта такім шукальнікам шчасця на Астравеччыне з’яўляецца начальнік дзяжурнай змены ПАВЧ-2... Читать далее

12:00 / 20.01.2013
6011
4

Праспяваю я карціну, нібы верш.

Ціха ўпотай памалюся толькі перш...

Бо карцінкі, як іконкі, – не грашу! –

Асвятляюць, нібы зоркі, боль-душу.
Гэты ўзнёслы верш напісала беларуская паэтэса Таіса Трафімава пад уражаннем ад выставы мастака. Гэта эмацыянальная характарыстыка датычыцца і ўсіх твораў мастака. Кожны пейзаж, напісаны Алегам Аляксандравічам, успрымаецца рознымі людзьмі па-свойму, але несумненна,... Читать далее

16:30 / 19.01.2013
4837

Насця Пупінская – сур’ёзная дзяўчынка. Яе ўсмешка – з’ява даволі рэдкая, а таму асабліва каштоўная. Звычайна на навакольны свет маленькая прыгажуня паглядае ўважліва – ёй яўна не церпіцца высветліць да канца: як жа ўсё ж такі насамрэч прыдумана гэтае жыццё?.. І хто такія дарослыя людзі? Чым яны адрозніваюцца ад людзей,... Читать далее

14:01 / 19.01.2013
5814

У дзяцінстве, да класа чацвёртага, хлопчык Віталій, які на той час вучыўся ў Міхалішкаўскай школе, марыў стаць юрыстам.
– А потым, калі мы пачалі вывучаць англійскую мову, я пазнаёміўся з нашай “англічанкай” Евай Яраславаўнай Родзь і адразу ж трапіў пад яе ўплыў. А яшчэ мне вельмі спадабаўся гэты “незразумелы” прадмет, –... Читать далее

11:30 / 17.01.2013
4907

Свайго тату Яська не памятаў. Ды і як мог бы! Хлопчыку не споўнілася і гадка, калі тату забралі на вайну. У 1939-ым. У войска польскае.
Затое засталася мамка – самы галоўны чалавек на свеце. Была, праўда, яшчэ і бабуля, татава маці, але Яську да яе чамусьці не цягнула. Можа таму, што... Читать далее

07:30 / 17.01.2013
4957

Летась, у ліпені, Алена Антонаўна і Мікалай Антонавіч Валюкі  адзначылі  55-годдзе сумеснага жыцця – ізумруднае вяселле. У далёкім 1957-м вялікае каханне звязала іх назаўсёды, і нішто не здолела разарваць гэтыя моцныя вузы.
Знаёмства маладых людзей было, напэўна, прадвырашаным. Алена Антонаўна і сёння памятае дзень свайго ўступлення ў рады ВЛКСМ.... Читать далее

13:28 / 16.01.2013
5116

І зусім не збіралася Тарэса Нарцызаўна Сянюць у цялятніцы – як большасць дзяўчат-аднагодак яна марыла пра “гарадскую” спецыяльнасць. Уладкавалася ў падсобны цэх калгаса імя Карла Маркса: праца нескладаная, зарплата нядрэнная – пра пошукі іншай яна і не думала. А падумаць прыйшлося – у перабудовачныя часы прадукцыя калгасных падсобных цэхаў аказалася... Читать далее