Новая редакция Закона "Об основах деятельности по профилактике правонарушений" даёт шанс на исправление

17:00 / 05.05.2014
Сямейна-бытавая сфера – складаны і непрадказальны сектар чалавечых адносін. Пра гэта сведчыць і статыстыка: бытавыя канфлікты, якія пры гэтым нярэдка здараюцца, калі людзі знаходзяцца ў нецвярозым стане, складаюць ільвіную долю ў агульнай колькасці злачынстваў. І нарады міліцыі часцей за ўсё выязджаюць разбірацца менавіта на сямейныя скандалы.

У лютым 2009 года ў Беларусі ўступіў у сілу Закон “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў”. Ён рэгламентаваў работу па прафілактыцы вулічнага хуліганства, мелкіх крадзяжоў, дамашняга тэрарызму. Аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі, звязанымі з недасканаласцю дакумента. Галоўная праблема заключалася ў тым, што закон спрабаваў ахапіць немагчымае: пералік асоб, якія павінны стаяць на ўліку ў міліцыі, быў вельмі пашыраны. Не дзіўна, што колькасць такіх грамадзян павялічвалася з кожным днём, і хутка кантраляваць іх стала проста немагчыма. У выніку з’явілася новая рэдакцыя Закона. У снежні мінулага года яе прынялі, і ўжо з 16 красавіка Закон уступіў у сілу.
Першае, чым адрозніваецца новая рэдакцыя ад папярэдняй, – большая канкрэтызацыя шэрагу абазначэнняў, напрыклад, такіх, як “насілле ў сям’і”. Істотна змяніліся і падыходы да пастаноўкі грамадзян на прафілактычны ўлік. Зараз ён будзе прымяняцца толькі ў адносінах да грамадзян, якія здзяйсняюць бытавыя правапарушэнні ў нецвярозым стане. Пастаноўка на ўлік будзе ступенчатай. Калі чалавек у п’яным выглядзе двойчы здзяйсняе правапарушэнне, яму выносіцца афіцыйнае папярэджванне. І толькі пасля трэцяга разу грамадзяніна ставяць на ўлік. Аналагічная сітуацыя і з асобамі, якія здзяйсняюць бытавыя правапарушэнні – з той толькі розніцай, што ў гэтым выпадку афіцыйнае папярэджванне выносіцца ўжо пасля першага парушэння, за паўтор – пастаноўка на ўлік.
За кошт сваёй ступенчатасці Закон атрымліваецца больш мяккім – чалавека не адразу заносяць у “чорны” спіс, а спачатку папярэджваюць.
Яшчэ адно адрозненне: калі папярэдні Закон фактычна не прадугледжваў ніякіх абмежаванняў для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку, то зараз для іх прадугледжаны шэраг прымусовых абавязкаў. Напрыклад, яго могуць выклікаць у аб’ект прафілактыкі, таксама ён абавязаны ўдзельнічаць у розных прафілактычных мерапрыемствах.
Яшчэ адзін важны момант – новыя нормы, якія тычацца папярэджвання насілля ў сям’і. Перш за ўсё, замацоўваецца абавязак мясцовых выканаўчых органаў ствараць ці пашыраць сетку так званых крызісных пакояў, куды ахвяра насілля можа звярнуцца і дзе, акрамя юрыдычнай дапамогі, можна атрымаць часовы прытулак.
Уведзена і такая новая норма, як абароннае прадпісанне. Яно будзе выносіцца для асоб, якія стаяць на ўліку ці якім вынесена афіцыйнае папярэджванне. Норма прадугледжвае як агульныя забароны (не наведваць месца жыхарства ахвяры, не размаўляць з ёй па тэлефоне і іншае), так і іншыя абмежаванні.
На аснове адпаведнага дакумента, які прымае кіраўнік органа ўнутраных спраў, грамадзяніна, які здзяйсняе бытавое правапарушэнне, могуць прымусіць пакінуць сваё жыллё на тэрмін ад 3 да 30 сутак.
Вось такія асноўныя глабальныя змяненні ў хуткім часе чакаюць як правапарушальнікаў, так і выканаўцаў новага закона аб прафілактыцы.


Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі.