Учащиеся сельских ДШИ Островецкого района участвовали в областном смотре-конкурсе

10:00 / 26.04.2014
У абласным конкурсе сярод вучняў сельскіх дзіцячых школ мастацтваў і дзіцячых музычных школ мастацтваў, які праходзіў у сярэдзіне красавіка ў Гродне, прынялі ўдзел і юныя музыканты з Астравецкага раёна.

Паспрабаваць свае сілы ў гэтым музычным спаборніцтве змаглі салісты-інструменталісты і выканаўцы на музычных інструментах з усёй вобласці.
Праслухоўванне праводзілася ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 11 гадоў), сярэдняя (да 13 гадоў) і старэйшая (да 17 гадоў). І толькі праз два дні сталі вядомыя вынікі – і пераможцы.
Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны вучань Міхалішкаўскага філіяла Астравецкай ДШМ Станіслаў Маркоўскі (педагог Т.У. Ярмак). А граматы за паспяховае выступленне атрымалі варнянскі баяніст Эдгар Шэміс (педагог А.С. Лянцэвіч) і Аляксандра Сыс з Гервят (педагог А.В. Клешч).
Віншуем юных музыкантаў і іх педагогаў!


Алена ГАНУЛІЧ


Фото с сайта http//t900igr.net