Наказание ожидает неудачливого бизнесмена
18:00 / 18.04.2014
Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да мужчыны, які, працуючы на адным з прадпрыемстваў раёна, параллельна займаўся рэалізацыяй “халяўнага” паліва. Гэты факт быў выяўлены супрацоўнікамі ДАІ, якія падчас праверкі асабістага аўтамабіля “бізнесмена” знайшлі ў багажніку 200 літраў паліва. У выніку чаго з’явіліся такія лішкі, будзе ўстаноўлена падчас следства. Аднак зараз мужчына поўнасцю кампенсаваў нанесены ўрон, што, канешне ж, паўплывае на пакаранне.
Фото с сайта http//www.technoton.by