С 1 апреля вводятся ограничения на ловлю отдельных видов рыб

17:00 / 26.03.2014
Для захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для іх аднаўлення Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства (зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 г. № 580) устаноўлены абмежаванні і забароны на прамысловае i аматарскае рыбалоўства, лоўлю асобных відаў рыбы ў асобных рыбалоўных угоддзях у вызначаныя тэрміны, а таксама – выкарыстанне асобных прыстасаванняў і (або) спосабаў рыбалоўства.

Лоўля ўсіх відаў рыбы забараняецца з 1 красавіка па 30 мая, за выключэннем аматарскага рыбалоўства адной паплавочной вудай з адным кручком на рыбалова або спінінгам у светлы час сутак з берага, а таксама за выключэннем прамысловай лоўлi вугра ў месцах і на ўмовах, якія штогод вызначаюцца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Забараняецца аматарскае рыбалоўства прыладамі рыбалоўства з сеткаматэрыялаў, за выключэннем падхватнікаў і пад'ёмных сетак; з ужываннем пры аматарскім рыбалоўстве на прыладах рыбалоўства двайных і трайных кручкоў без блешні, натуральнай або штучнай прынады; з прымяненнем спiнiнгаў, злучаных паміж сабой адной агульнай лёскай; з адначасовым выкарыстаннем пры аматарскім рыбалоўстве аднаго або розных відаў прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10 штук на рыбалова; мыйка транспартных і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон водных аб'ектаў.
Забараняецца таксама стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб'ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, за выключэннем спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым для гэтага месцаў парадку.


А. ЦЭЙКА, начальнік Астравецкай раённай прыродаахоўчай інспекцыі.
С. ГАРБАЦЕНКА, намеснік начальніка Смаргонскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.