В Островецком районе проходит акция "Стань более заметным в темноте!"

17:00 / 24.10.2013
З надыходам асенне-зімняга перыяду актуальным становіцца выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Асабліва гэта тычыцца пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту, бо менавіта з іх удзелам павялічваецца ў гэты час аварыйнасць на дарогах.

Не абышла бокам бяда Астравецкі раён і сёлета. У верасні на аб’яздной дарозе грузавік “Сканія” наехаў на пешахода, які быў без флікера і ў нецвярозым стане выйшаў на праезджую частку. У выніку мужчына памёр на месцы здарэння.
У мэтах прафілактыкі і змяншэння падобных выпадкаў на дарогах з 21 па 30 кастрычніка на тэрыторыіАстравецкага раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань больш прыкметным у цемры!”
Паважаныя грамадзяне, калі вы ўбачылі п’янага пешахода ля праезджай часткі ці на ёй, абавязкова паведаміце аб гэтым па тэлефонах: 102, 8(029) 786-93-50 ці 8(029) 320-44-89.
Зрабіўшы званок, вы можаце выратаваць камусьці жыццё.


-----------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ,
начальнік ДАІ.