Об изменениях в реализации древесины Островецким лесхозом

14:00 / 11.03.2013
1

У 2012 годзе увесь лесасечны фонд лясгасаў, за выключэннем фонду аблвыканкама, выстаўляўся на квартальныя біржавыя таргі драўніны на корані.


Паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2012 года №504, з’явіліся змяненні ў парадку рэалізацыі драўніны ў 2013 годзе. Гэты нарматыўна-прававы дакумент прадугледжвае паступовы пераход да рэалізацыі драўніны ў нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах. У 2013 годзе рэалізацыя драўніны на корані з лесасечнага фонду ажыццяўляецца па таксавым кошце і на біржавых таргах у суадносінах па 50 % ад аб’ёму лесасечнага фонду, за вылікам аб’ёмаў, якія перададзены ў арэнду і фондам аблвыканкамаў. Рэалізацыю драўніны ў нарыхтаваным выглядзе прадугледжана ажыццявіць на біржавых таргах, за выключэннем рэалізацыі дзелавой драўніны фізічным асобам і дроў.


У сувязі з гэтым лесасечны фонд Астравецкага лясгаса (агульным аб’ёмам 72,8 тыс. кубаметраў) размеркаваны наступным чынам: фонд аблвыканкама – 12, 6 тыс. кубоў, арэнда – 2 тыс. метраў кубічных, біржавыя таргі – 27, 4 тыс. кубоў. Драўніна, якая засталася (30, 8 тыс. метраў кубічных), будзе асвоена з дапамогай прыцягнення старонніх  арганізацый і сіламі Астравецкага лясгаса. На біржы драўніна будзе рэалізоўвацца ў гатовым выглядзе.


----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з сайта babyblog.ru.