Инспекция по налогам и сборам Островецкого района - лучшая в Гродненской области

08:00 / 05.03.2013
Па выніках работы ў 2012 годзе інспекцыя па падатках і зборах Астравецкага раёна была прызнана лепшай у Гродзенскай вобласці.

Вынікі абласнога агляду-конкурсу падводзіліся па шэрагу паказчыкаў асноўнай дзейнасці падатковых інспекцый. Астравецкая падатковая інспекцыя ўжо даўно і трывала “прыпісалася” ў тройцы лідараў: кожны год яна займала другое-трэцяе месца ў абласным аглядзе-конкурсе. А сёлета нашы падаткавікі былі прызнаны лепшымі сярод калег Гродзенскай вобласці.
У якасці ўзнагароды раённая падатковая інспекцыя атрымала адпаведны дыплом і камп’ютар.
Віншуем з перамогай! І – так трымаць і надалей!


--------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.


Фота з сайта region4.by.