Вучні нядзельнай школы ў Варнянах славілі Хрыста і атрымлівалі падарункі

09:09 / 30.01.2023

IMG_2684.jpg

Заняткі ў нядзельнай школе праваслаўнага храма свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ў аграгарадку Варняны 5 гадоў вядзе прыхаджанка, ветэран педагагічнай працы Людміла Куха­рэвіч. І дзеці тут вучацца не толькі асновам праваслаўнага веравызнання, але і развіваюць свае шматлікія таленты.

IMG_2703.jpg

IMG_2694.jpg

У свята Ражаства Хрыстова пасля святочнай літур­гіі была магчымасць іх прадэманстраваць. Папя­рэдне паспавядаўшыся і пры­­часціўшыся, сястрычкі Вар­вара, Лізавета і Дар’я Таль­чукі, Алеся-Сафія і Ксенія Берню­­кевічы, Мірон Франк, Ульяна Келіна з чыстай душой пранікнёна чыталі вершы і спявалі калядкі, славілі нараджэнне Немаўляткі Хрыста ў калядным трапары, а Назарый Келін яшчэ і акампаніраваў на гітары. Вернікі, слухаючы дзіцячыя песнапенні і шчырыя пажаданні дабра, былі расчулены да слёз. 
А пасля кожны з юных хрыстаславаў атрымаў пада­рункі ад настаяцеля храма айца Мікалая разам са сло­вамі падзякі.

Текст: Нина Рыбик