Пра выратавальнікаў расказалі дзецям у Альхоўскай і Падольскай бібліятэках

10:29 / 24.01.2023

4.jpg

Бібліятэкі Астравецкага раёна далучыліся да святкавання Дня выратавальніка.

У Альхоўцы прайшла праграма для вучняў 2-4 класаў «Юны выратавальнік». Дзяцей чакалі гульні, конкурсы, школьнікі вучыліся выклікаць службу 101, гаварылі пра надзвычайныя сітуацыі. Таксама юных чытачоў пазнаёмілі з гісторыяй пажарнай службы і выставай тэматычных выданняў, дзе галоўнае месца займаў часопіс «Юны выратавальнік».

8.jpg

28.jpg

У Падольцах для школьнікаў падрыхтавалі гутарку-практыкум «Выратавальнік – асаблівая прафесія». Дзеці абмяркоўвалі нялёгкую штодзённую працу пажарных, іх гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну. Бібліятэкар прапанавала гасцям прайсці 5 крокаў выратавання, паўтарыць нумары тэлефонаў экстранных служб.

952.jpg

715.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор