Астраўчане падзяліліся думкамі пра Год міру і стварэння

11:05 / 21.01.2023
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім Указам аб’явіў 2023-ці Годам міру і стварэння. 
У жыхароў Астравеччыны карэспандэнт пацікавіўся, што павінен зрабіць кожны з нас, каб гэты год быў менавіта такім. 

Таццяна Калтан, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра:

3235.jpg

– Памятаць нацыянальныя традыцыі нашага народа; цаніць мірнае яснае неба; перадаваць наступным пакаленням духоўныя каштоўнасці, гістарычную праўду пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа, пра яго гераічны подзвіг у гады ваеннага ліхалецця… Пасадзіць дрэва, выгадаваць сына, працаваць дзеля дабрабыту сям’і, калектыва, дасягаць вынікаў штодзённымі маленькімі крокамі – гэта пасільны ўклад кожнага з нас у стабільнасць, развіццё, дабрабыт роднай Беларусі.  Варта заставацца вернымі сваім ідэалам. Беларусы заўсёды былі міралюбівым, гасцінным, дружалюбным народам.

Людміла Казлоўская, старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі саўгаса «Падольскі»:

32355.jpg

– Хтосьці з вялікіх сказаў, што прыгажосць выратуе свет. Ад сябе дадала б – а яшчэ дабрыня, чуласць, спагадлівасць. У першую чаргу кожны павінен паважаць чалавечую годнасць іншага, нягледзячы на веравызванне, сацыяльны статус, унутраныя прынцыпы.  Таксама ў Год міру і стварэння адной з галоўнай задач лічу выхаванне моладзі ў духу любові да Айчыны, памяці пра свае карані – за нашымі дзецьмі будучыня. Патрыятызм, актыўная грамадзянская пазіцыя, нацыянальная згода – асноўныя прынцыпы паспяховага развіцця грамадства. 

Алена Кандратовіч, намеснік дырэктара КСУП «Гервяты»:

2121.jpg

– Тое, што гэты год праходзіць пад знакам міру і стварэння, на мой погляд, вельмі актуальна. Гэта лагічны працяг Гадоў народнага адзінства і гістарычнай памяці. Мы ведаем, што вайна – гэта гора, смерць, разбурэнні. Для нашай краіны  заўсёды ў прыярытэце мір, сацыяльная арыентаванасць. Кожнаму варта пачынаць з сябе – працаваць над уласнымі маральнымі каштоўнасцямі, жыццёвымі прынцыпамі. 

Таццяна Базюк, загадчык складоў ФСК:

56526.jpg

– Беларусы – адна з самых міралюбівых нацый. Нездарма нават у нашым гімне ёсць словы: «Мы, беларусы, – мірныя людзі». Думаю, што значэнне гэтага года не толькі маштабнае, але і індывідуальнае – кожны павінен працаваць на карысць краіны, а значыць, памнажаць свой дабрабыт; гадаваць дзяцей і клапаціцца пра бацькоў.  



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: