Як гервяцкія школьнікі сустрэліся з Хрумсцікам

15:03 / 11.01.2023

140.jpg

Год для вучняў 4 класа Гервяцкай школы пачаўся з прыемнай сустрэчы: у госці да іх завітаў Зай Хрумсцік.

Напрыканцы 2022-га кампанія “Лідахарчканцэнтраты” праводзіла конкурс “Навагоднія пажаданні” – іх трэба было адрасаваць Хрумсціку.

“Хрумсцік” – гэта лепшыя слодычы – упэўнены нашы выхаванцы. Яны вельмі марылі, каб любімы Зай Хрумсцік прыехаў у госці. Так і атрымалася – бо менавіта гервяцкія вучні перамаглі ў конкурсе.

Сустрэча адбылася 10 студзеня. Смех, цёплыя словы, віншаванні, пажаданні і падарункі – дзеці весела і цікава праводзілі час з Заем.

У нас з’явіўся не толькі новы сябар, але і новы план: наведаць прадпрыемства і ўбачыць, як робяць любімыя кукурузныя палачкі.

Вольга КАЗАКЕВІЧ, класны кіраўнік 4 класа Гервяцкай сярэдняй школы.

Текст: Главный администратор