Гудагайскія школьнікі далучыліся да акцый “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”

13:33 / 07.01.2023

093.jpg

Навагоднія і калядныя святы – час цуду, казкі, здзяйснення мар і надзей.

Нездарма ж марафон дабра ідзе па краіне! Дабрачынныя акцыі “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы” з кожным днём ахопліваюць цяплом і клопатам усё больш юных і пажылых беларусаў.

Вучні Гудагайскай школы не засталіся ў баку і, стаўшы на хвіліну сапраўднымі чараўнікамі, змаглі падарыць часцінку пяшчоты, клопату не толькі дзецям, але і пажылым людзям.

Святы хутка скончацца, а святло, цяпло і дабрыня застануцца ў сэрцах кожнага надоўга.

497.jpg

507.jpg

847.jpg

Рэната ПАЦОЙЦЬ, Гудагайская СШ.

Текст: Главный администратор