На “Сонечнай планеце” адпачылі варнянскія школьнікі

16:14 / 05.01.2023

914.jpg

Зімовыя канікулы – час цудаў, спаўнення жаданняў, вясёлых гульняў і карагодаў. А яшчэ – час чароўных гісторый! У гэтым змаглі пераканацца выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера “Сонечная планета” Варнянскай сярэдняй школы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі сабраліся на зімовую лагерную змену, каб стаць удзельнікамі сямі чароўных гісторый, дзе дабро перамагае зло, ажываюць героі навагодніх паштовак і сапраўдны Дзед Мароз выканае жаданні.

Кожны дзень дзяцей чакала новая чароўная гісторыя. Выхаванцы лагера даведаліся, што з дапамогай чароўнай палачкі Снягурачкі і магічнага заклінання могуць ажываць героі навагодніх паштовак; што падарункі і пажаданні з вялікага меха Дзеда Мароза можна не толькі атрымліваць самім, але і падзяліцца імі з іншымі, далучыўшыся да навагодняй акцыі “Нашы дзеці”.

582.jpg

Пачулі выхаванцы і сур’ёзныя гісторыі пра бяспечны Новы год, змаглі разгадаць сакрэты здароўя. Усім атрадам прачыталі пісьмы на снезе і не забылі пакінуць смачны пачастунак для птушак на кармушцы. Дзеці не толькі слухалі чароўныя гісторыі, але і “майстравалі” іх з паперы і са снегу, шукалі на старонках кніг і часопісаў, складалі з фотаздымкаў, зробленых падчас экскурсій па родным краі.

Зімовая лагерная змена праляцела хутка, але хочацца спадзявацца, што навагоднія чароўныя гісторыі запалілі ў сэрцах дзяцей агеньчыкі веры, радасці, дабрыні і шчырасці.

690.jpg

Таццяна ЛАКЕВІЧ, намеснік дырэктара лагера “Сонечная планета" Варнянскай сярэдняй школы.

Текст: Главный администратор