На востраве кахання ў Астраўцы з’явілася ратонда

12:10 / 04.01.2023

1212.jpg

На востраве кахання, любімым месцы прагулак і фотасесій астраўчан, побач са скульптурай сімвала горада – кумжы з’явіўся новы арт-аб’ект: ратонда. Цяпер заканчваецца добраўпарадкаванне каля альтанкі –  неўзабаве гараджане і госці горада змогуць тут адпачыць і зрабіць прыгожыя здымкі.

Цудоўны падарунак Астраўцу да Новага года, Ражаства і 555-гадовага юбілею, які мы будзем адзначаць у гэтым годзе, мяркуецца, прыцягне ўвагу турыстаў і адпачываючых.
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик