Віншуем з Калядамі!

17:21 / 24.12.2022

IMG_8503.jpg

Дарагія астраўчане – вернікі каталіцкай канфесіі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным святам – Нараджэннем Хрыстовым!

З году ў год у гэтыя хвалюючыя і ўрачыстыя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў, натхняе іх на добрыя справы. 
Святлом каляднай зоркі прыходзіць час служэння блізкім, дапамозе тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні ў гэты складаны для ўсяго чалавецтва час. Гэта вялікае свята адорвае нас пачуццём чакання таямніцы неверагодных падзей і гармоніі, напаўняе жыццё надзеяй і сэнсам. 
Хай у гэтыя калядныя дні ўсе астраўчане адчуюць сябе моцнай адзінай сям’ёй, якая падтрымае і абароніць, будзе побач у горы і радасці. Няхай вашы дамы напаўняюцца цеплынёй і ўтульнасцю. Жадаем, каб спраўдзіліся ўсе, нават самыя маленькія, мары. Няхай сэрцы блізкіх і родных будуць сагрэты любоўю і клопатам, а людзі навокал будуць добрымі і спагадлівымі.
Хай калядная зорка заўсёды асвятляе шлях, а радасць Нараджэння стане здабыткам кожнага на нашай любімай Астравеччыне, надасць сіл для новых спраў на карысць нашага непаўторнага краю і ўсёй Беларусі!

І.Я. ШАЛУДЗІН, старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта.
І.Э. ТАЛЬЧУК, старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў.




Дарагія землякі!

Надыходзяць самыя радасныя святы – Ражаство і Новы год. У любым узросце іх чакаюць з трапяткім радасным хваляваннем і спадзяваннямі на лепшае, з сэрцамі, напоўненымі  любоўю і дабрынёй.
Шчыра віншую вас з гэтымі прыгожымі святамі! Хай спраўдзяцца надзеі і ўсе добрыя пажаданні, якія вы пачуеце і выкажаце ў гэтыя дні. Хай цёпла, светла і ўтульна будзе ў вашых сэрцах і дамах. Хай пануюць мір і згода ў кожнай сям’і, у кожным калектыве, у нашай Айчыне і ва ўсім свеце.
Здароўя вам, шчасця і дабрабыту!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Смаргонскай выбарчай акрузе №59 Віктар СВІЛА.




«З нараджэннем Езуса ў Віфліеме – сам Бог пасяліўся сярод нас» 
Дарагія браты і сёстры! Шаноўныя жыхары і госці Астравеччыны!

Божае Нараджэнне – яскравая праява любові Усявышняга да чалавека. Любоў аздараўляе. Любоў творыць цуды. Любоў прыносіць перамены. Адзначаючы гэту ўрачыстасць, вы павінны памятаць, што Езус стукаецца не толькі ў дзверы вашага дома, але і ў сэрца.
Сардэчна віншую вас з гэтым цудоўным святам. Няхай вялікая таямніца Любові яшчэ мацней злучыць вас з Дзіцяткам Езусам, прынясе шмат радасці і святла ў жыццё. Жадаю Божага благаславення, моцнага здароўя, душэўнага спакою, шчырай надзеі і жывой веры. 
Радаснага свята Божага Нараджэння і поспехаў у надыходзячым 2023 годзе!

Ад імя святароў Астравецкага дэканату ксёндз-канонік Юзаф БАГДЗЕВІЧ.


Текст: Главный администратор