У цэнтры Варнян “пагалілі” дрэвы

16:14 / 18.12.2022

87564.jpg

У цэнтры аграгарадка абрэзалі сучча дрэў, што растуць абапал дарогі і ля аўтамабільнай стаянкі.
Па словах старшыні сельвыканкама Аляксандра Вярбовіча, многія мясцовыя жыхары наракалі, што некаторыя дрэвы перашкаджаюць абзорнасці дарогі, а восенню вецер замятае лісце на падворкі. 
– Цяпер вяскоўцам не падабаецца выгляд дрэў, маўляў, непрыгожа, але дачакаемся вясны. Зазначу, што кронаванне (абрэзку) рабіла спецыялізаваная фірма, якая выйграла тэндар на правядзенне такіх работ, – патлумачыў Аляксандр Часлававіч. – Па заявах жыхароў спілены аварыйныя дрэвы ў Вароне, Трокеніках, Газе і Бабраўніках, а таксама ў цэнтральным парку Варнян.

Фота Аляксандры ГАНУЛІЧ.



Текст: