Тры медалі прывезлі астравецкія баксёры з Полацка

13:12 / 16.12.2022

3D9tQLikJxs.jpg

Юныя астраўчане заваявалі 3 медалі на міжнародным турніры па боксе памяці майстра спорту СССР Уладзіміра Несцерава.

Спаборніцтвы праходзілі ў Полацку і сабралі баксёраў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Прадэманстравалі на рынгу навыкі бою і выхаванцы Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

На “выдатна” правялі баі Цімур Сянкевіч (вагавая катэгорыя 54 кілаграмы) і Павел Мацкевіч (52 кілаграмы) Хлопцы ўпэўнена выконвалі прыёмы правай і левай рукой – і іх сапернікам нічога не засталося, як прызнаць паражэнне. У выніку Цімур і Павел сталі пераможцамі.

Упершыню выступаў на турніры такога ўзроўню Ігнат Канстантовіч (42 кілаграмы). Але першы блін быў не комам: астраўчанін правёў добры паядынак, заваяваўшы бронзавы медаль.

Стойка трымаўся на рынгу Ілля Чункевіч (60 кілаграмаў), але сапернік, якому давялося добра папацець, усё ж аказаўся мацнейшым.

AlphoN5rcTU.jpg

k6gyyQTQLsY.jpg

Текст: