Дом за адну базавую? Ёсць жадаючыя!

15:02 / 18.12.2022

56456.jpg

За адну базавую купіў з аўкцыёна дом у вёсцы Вялікія Свіранкі жыхар Астравеччыны. Карысць, думаецца, будзе агульная: чалавек абсталюе яго пад дачу і будзе мець месца для адпачынку ці зробіць аграсядзібу. 

А для вёскі кожная жылая хата – яшчэ адзін праменьчык надзеі на будучыню.
Але дом у Вялікіх Свіранках – адзіны, на які знайшоўся пакупнік, хоць на аўкцыён іх выстаўлялі пяць. Тыя, што прапаноўвалі забраць за адну базавую велічыню ў Літвянах і Савішках, другое жыццё, на жаль, не атрымалі, таму будуць знесены.
У Вялікіх Свіранках, як расказаў старшыня Рытанскага сельсавета Рыгор Цэйка,  адраджаецца яшчэ адзін будынак – памяшканне колішніх клуба і бібліятэкі перадаюць пад апеку рэлігійнай абшчыне касцёла Святога Юрыя, цяпер ідзе афармленне дакументаў. У выніку будынак нават не страціць свайго першапачатковага прызначэння і застанецца духоўным цэнтрам вёскі.

Фота з інтэрнэту.



Текст: Нина Рыбик