Кафэ “Эдэм” адкрыецца ў Палушах

10:13 / 18.12.2022

IMG_9086.jpg

У аграгарадку Палушы напярэдадні навагодніх святаў адкрыецца кафэ.

Як паведаміў старшыня Гудагайскага сельсавета Віктар Карповіч, гэта стала магчымым дзякуючы КСУП «Гудагай», якое сваімі сіламі рэканструявала былы будынак сталовай. 
А намеснік дырэктара КСУП «Гудагай» па прамысловай дзейнасці Сяргей Жук расказаў, што адкрыццё гэтай кропкі харчавання плануецца напярэдадні Новага года. 
Кафэ з інтрыгуючай назвай «Эдэм» будзе забяспечваць гарачымі абедамі працаўнікоў КСУПа, комплекснымі – усіх жадаючых. Тут таксама можна будзе праводзіць святочныя мерапрыемствы: вяселлі, юбілеі, хрэсьбіны…
А віншаванне са святам ві­ноў­нікаў урачыстасці будзе «высвечваць» экран з бягучым радком.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович