Прэм’ера спектакля па п’есе Ніны Рыбік “Свае і чужыя” адбудзецца 18 снежня

14:37 / 12.12.2022

001.jpg

Спектакль «Калядны вечар» па п’есе Ніны Рыбік многія жыхары Астравеччыны глядзелі па не­калькі разоў. І нязменна пыталі ў аўтара, рэжысёра і артыстаў: калі будзе новая паста­ноўка?

Дык вось, прэм’ера новага спектакля «Свае і чужыя» па п’есе таго ж аўтара адбудзецца ў бліжэй­шую нядзелю, 18 снежня, у шматфункцыянальным культурным комплексе, што на прас­пекце Энер­гетыкаў, 2. Пачатак у 16.00. Кошт білета – 5 рублёў.
…Драма ў двух дзеях адбываецца ў пасляваеннай вёсцы. Алена насуперак волі маці выходзіць замуж за ўдаўца з двума дзецьмі, забойцу свайго бацькі, спадзеючыся знайсці жаночае шчасце. Але сямейнае жыццё не складваецца. Чаму свае бываюць чужымі і як чужыя становяцца сваімі? Адказ на гэтае пытанне шукаюць героі на працягу ўсяго дзейства.

Спектакль паставіў народны тэатр Астравецкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пад кіраўніцтвам рэжысёра Ганны Ашоўскай. 
У ролях: Вольга Лябецкая, Анатоль Радзевіч, Марыя Васілёнак, Злата Радзевіч, Яўген Васілец, Вікторыя Урба­новіч, Сняжана Мікша, Ігнат Урбановіч, Арцём Арцем’еў, Марыя Няфёдава.
Текст: Главный администратор