А з вамі здараліся цуды пад Новы год? Раскажыце!

09:00 / 02.12.2022


Скажыце, вы верыце ў цуды? Ну праўда ж – верыце! Асабліва ў навагоднія… Можна колькі заўгодна гаварыць, што Новы год – гэта толькі дата ў календары ды начное застолле, усё ж кожны ўпотайкі чакае, што адбудзецца нешта такое, пра што марыў, чаго чакаў і жадаў…

І напэўна ж, з вамі такія цуды здараліся: жаданы і нечаканы госць; выпадковая сустрэча, якая стала лёсам; падарунак пад навагодняй ёлкай, пра які даўно марыў; цэлы кілаграм мандарынаў у час, калі іх было не дастаць…

Падзяліцеся з намі сваімі ЦУДоўнымі гісторыямі: запішыце і дашліце на паштовы ці электронны адрас рэдакцыі ці раскажыце журналістам пры асабістай сустрэчы ці ў тэлефоннай размове – хай пра іх даведаюцца іншыя чытачы раённай газеты.

І тады, магчыма, цудаў у свеце стане больш. Бо кожны хоць аднойчы можа стаць чараўніком і здзейсніць цуд для таго, хто яго вельмі чакае і верыць.

Самыя ЦУДоўныя гісторыі будуць надрукаваны ў газеце і на сайце. Іх аўтары атрымаюць рэдакцыйныя прэміі.

Текст: Главный администратор
Фото: из интернета