“Што б гэта значыла?”

15:15 / 01.12.2022

Пытанне для знаўцаў гісторыі «Астравецкай праў­ды»: хто скажа, калі на старонках раённай газеты з’явіўся конкурс «Што б гэта значыла?» 

Добра, пра гэта мы самі раскажам: у 1998 го­дзе. Напачатку чытачам пра­па­ноўвалі прыдумаць подпіс да карыкатур нашага няштатнага аўтара Андрэя Скрынніка. Дарэчы, менавіта тады праявіўся гумарыстычны талент нашых пазнейшых заўзятараў рэдакцыйных конкурсаў Рэгіны Дрэмы, у той час яшчэ Савіцкай, Капіталіны Пятроўскай, Марыі Бруйко, Тарэсы Радкевіч ды іншых.

Пазней карыкатуры змянілі ціка­выя фотаздымкі.

Рубрыка існавала шмат гадоў і карысталася нязменнай папулярнасцю ў чытачоў. Але паступова колькасць удзельнікаў конкурсу стала змяншацца – і ў 2017 годзе мы яго прыпынілі.

А сёлета, рыхтуючыся да навагодняга свята, успомнілі, што новае – гэта добра забытае старое, і вырашылі праверыць: як цяпер з пачуццём гумару ў нашых чытачоў? 

Дык што, пажартуем-пасмяёмся? Як вы думаеце: што б гэта значыла?


Адказы да прапанаванага на конкурс фотаздымка Андрэя Дашкевіча прымаюцца да 22 снежня. Дасылайце іх у рэдакцыю на звычайную і электронную пошту, пакідайце ў каментарыях да конкурснага здымка ў групах «АП» у сацыяльных сетках «ВКонтакте», «Одноклассники», «Фейсбук», «Інстаграм».  Толькі не ананімна, а то куды ж нам потым прэміі дасылаць? Пераможцы іх абавязкова атрымаюць!

Текст: Главный администратор