Меркаваннем аб праекце закона аб УНС падзяліўся дырэктар Астравецкага лясгаса Рыгор Долгі

16:30 / 28.10.2022

На прававым форуме Беларусі грамадзяне нашай краіны могуць азнаёміцца з праектамі законаў аб Усебеларускім народным сходзе і Выбарчым кодэксе, а таксама пакінуць прапановы ці заўвагі.

Карэспандэнт папрасіў падзяліцца думкамі на гэты конт дырэктара Астравецкага лясгаса, дэпутата абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў Рыгора Долгага:

IMG_4784.jpg

– Шэсць гадоў назад мне пашчасціла прадстаўляць Астравеччыну на V Усебеларускім народным сходзе. Тады рэспубліканскі форум сабраў звыш 2,5 тысячы людзей з усіх куточкаў нашай краіны. Гэта быў вельмі прадукцыйны агульнанацыянальны дыялог, галоўная і асноўная мэта якога – вызначыцца са шляхамі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны і дабрабыту грамадзян.

Згодна з праектам закона аб Усебеларускім народным сходзе, у яго склад увойдуць не толькі асобы, якія займаюць значныя пазіцыі ў палітычнай сістэме краіны, але і дэлегаты ад Саветаў дэпутатаў і грамадскасці. Па вялікім рахунку, самі людзі будуць фарміраваць УНС.

Усебеларускі народны сход дзейнічае з 1996 года – і на ім прымаліся значныя для нашай краіны і яе грамадзян рашэнні. На маю думку, гэта магутны орган народаўладдзя, калі прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў актыўна ўдзельнічаюць не толькі ў грамадскім жыцці, але і ў палітычным, а таксама сумесна абіраюць далейшы курс развіцця нашай краіны.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич