Якія святы і памятныя даты адзначаюцца 18-24 чэрвеня

15:00 / 17.06.2022



Сёлета спаўняецца

190 гадоў (1832) з часу, калі пасля падаўлення паўстання 1831 года быў зачынены кляштар кармелітаў босых у Гудагаі. Гудагайская парафія была далучана да Солаў, а цудатворны абраз Маці Божай Гудагайскай перанеслі ў парафіяльны касцёл у Ашмянах, дзе ён знаходзіўся да аднаўлення парафіі ў 1906 годзе.

85 гадоў (1937) з часу, калі каля вёскі Дубок збудавалі капліцу з цэглы і камянёў. Ля яе дзвярэй умуравана пліта з надпісам на польскай мове “Няхай той, хто мінае гэтую капліцу, прачытае “Радуйся, Марыя” за спакой душы Ігната Сідарэвіча. 

55 гадоў назад (1967) у вёсцы Трокенікі ўстаноўлены абеліск землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, і супрацоўнікам міліцыі, якіх пасля вайны забілі ворагі савецкай улады.

30 гадоў таму (1992) у Гервятах прайшоў беларуска-літоўскі “Круглы стол” навукоўцаў, прысвечаны Вялікаму Княству літоўскаму.

Святы і памятныя даты

19 чэрвеня

Дзень медыцынскага работніка (прафесійнае свята)

20 чэрвеня

Сусветны дзень бежанцаў

21 чэрвеня

Міжнародны дзень скейтбордзінгу (міжнароднае свята)

Дзень летняга сонцастаяння

22 чэрвеня

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны (дзяржаўнае свята)

23 чэрвеня

Дзень дзяржаўнай службы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (міжнароднае свята)

Міжнародны Алімпійскі дзень

Міжнародны дзень удоў

Падрыхтавалі Ніна Рыбік, Рыта Дрэма