З чым моладзь завітала ў лясгас

09:47 / 17.06.2022

Пра асноўныя накірункі стратэгіі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ішла размова падчас сустрэчы маладзёжнай інфармацыйнай групы райкама ГА БРСМ з калектывам Астравецкага доследнага лясгаса.

Першы сакратар раённай маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец падчас выступлення падкрэсліла, што моладзь з’яўляецца сучаснасцю і будучыняй нашай краіны і дзяржава надае вялікую ўвагу па яе падтрымцы. Напрыклад, у Астравецкім раёне многім маладым спецыялістам прадстаўляюць жыллё, выдзяляюць даплату на першым працоўным месцы. У горадзе ёсць шмат спартыўных аб’ектаў, каб цікава і з карысцю правесці час. Працуюць валанцёрскія атрады, якія з радасцю прывітаюць новых дабрачынцаў, а дзверы райкама БРСМ заўсёды адчынены для людзей з цікавымі ідэямі і ініцыятывамі.

Старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з кіберзлачынствамі Арнольд Грагоўскі расказаў работнікам лясгаса пра адказнасць за ўжыванне і распаўсюджванне наркотыкаў, а таксама за жорсткае абыходжанне з дзецьмі і насілле ў сям’і а намеснік начальніка РАНС Дзмітрый Радомскі нагадаў, што падчас адпачынку ля рэк і вадаёмаў не трэба забываць на правілы бяспекі.


Текст: