Якім было надвор’е ў розныя гады напрыканцы мая

11:29 / 31.05.2022
25 – 31 мая

Якім жа было надвор’е ў розныя гады ў апошні тыдзень вясны? Пра гэта расказваюць запісы ў дзённіках надвор’я Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі.

У 1990 годзе канец мая быў халаднаватым – ад +70С ноччу да +150С днём. Тое ж і  ў 1994-м, 2001-м, 2004-м, 2006-м, 2012-м, 2015-м. У 1999 годзе Стэфан Рамэйка запісаў: «Холадна і суха, трава не расце», хоць у апошніх чыслах мая ў той год слупок тэрмометра ўжо ўздымаўся да 280С.

А ў 1992-м было ад +200С да +250С.  Прыкладна такая ж тэмпература зафік­савана ў 1998-м, 2002-м, 2003-м, 2016-м, 2017-м. У 1995, 2005, 2007  гадах май заканчваўся дзённымі тэм­пературамі да +280С – +300С.

Напрыканцы мая ўжо пачынаюць раіцца пчолы. У 2012 годзе Станіслаў Памецька запісаў «29 мая ў 11.10 на яблыню прыляцеў і сеў рой пчол». 

 У 2015-м ён жа пазначыў: «25 мая выля­целі з гнязда чацвёра птушанят шэрай мухалоўкі».

У 2018 годзе Станіслаў Памецька, вядомы не толькі як натураліст і арнітолаг, але і як дбайны кветкавод, запісаў у дзённіку надвор’я: «26 мая расцвілі ружовыя півоні, 29-га – белыя». Першыя ягады клубніц ён сарваў у тым годзе 31 мая.

НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ

Якім будзе надвор’е 30 мая – такім выдасца і лета.


Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі падрыхтавала Ніна РЫБІК.