Што абмяркоўвалі на Дні інфармавання насельніцтва ў КСУП “Варняны”

12:16 / 20.05.2022

Інфармацыйная група пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Карнілы сустрэлася з работнікамі КСУП “Варняны”.

На парадку дня было некалькі пытанняў: развіццё турызму, прафілактыка курэння, адказнасць за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і бяспека дзяцей падчас летніх канікул.

Дзень без тытуню

З выступлення начальніка райсельгасхарчу Івана Карнілы:

“Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з-за курэння штогод памірае 7 мільёнаў чалавек. Для параўнання: у Беларусі каля 9 мільёнаў жыхароў. Як бачыце, з-за гэтай шкоднай звычкі за год знікае адна невялікая краіна.

Тытунекурэнне выклікае 18 відаў ракавых пухлін. Абвастраюцца хранічныя захворванні. Па статыстыцы чалавек, які курыць, скарачае сабе жыццё на 18 гадоў. Больш таго, менавіта гэтая звычка з’яўляецца распаўсюджанай прычынай пажараў.

Па дадзеных сацыяльнага апытання, у Беларусі курыць кожны чацвёрты. У Гродзенскай вобласці гэты паказчык крыху меншы – 24%.

31 мая аб’яўлены Сусветным днём без тытуню, і калі ён прымусіць хоць бы аднаго чалавека задумацца і адмовіцца ад гэтай дрэннай звычкі – значыць усё не дарма.”


Турызм

З выступлення інструктара-метадыста фізкультурна-аздараўленчага комплексу Алены Акула:

“Гісторыка-культурны турызм на Астравеччыне прадстаўлены 23 культавымі збудаваннямі, 11 з якіх уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Астравецкі раён непарыўна звязаны з людзьмі, якія нарадзіліся тут ці тварылі, праслаўлялі наш край: Трокенікі і мастак Мар’ян Богуш-Шышка, Міхалішкі і літаратар Менке Кац, Лакцяны і паэт, драматург і святар Янка Быліна, Барані і паэт, публіцыст, святар Казімір Сваяк, Лоша і мастак Леў Дабжынскі, Дубнікі і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Генрых Сінкевіч.

Не меншую значнасць уяўляе і прырода Астравеччыны. У рэспубліканскім ландшафтным заказніку “Сарачанскія азёры” створана добрая турыстычная інфраструктура для адпачынку.

Няпростая эпідэмічная сітуацыя і санкцыі сталі своеасаблівай праверкай на ўстойлівасць турыстычнай галіны. У 2020 годзе беларускі турызм крыху адышоў ад арыентацыі на ўязны і выязны турызм і стаў больш увагі надаваць унутранаму.

У Астравецкім раёне дзейнічае 18 турыстычных маршрутаў: 5 экскурсійных, 4 экалагічных, 5 водных, 3 веласіпедныя і 1 змешаны. На базе Астравецкага доследнага лясгаса распрацаваны 3 экскурсіі экалагічнага накірунку. У раёне 19 аграсядзіб.”

Бяспека дзяцей летам

З выступлення намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Жаны Лаўрэцкай:

“Пытанням бяспекі, асабліва дзяцей, у нашай краіне надаецца вялікая ўвага. Штогод у Беларусі ў маі праходзіць акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”. Сёлета яна праводзіцца ў 2 этапы: з 10 па 20 мая акцыя прымеркаваная да Дня сям’і, з 21 мая па 1 чэрвеня – да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

У краіне штогод гінуць і траўмуюцца дзеці. Дарожна-транспартныя здарэнні, атручванні, выпадзенні з вокнаў, пажары – далёка не ўвесь пералік сітуацый, якія могуць прывесці да трагедыі. Больш таго, дзіцячыя бытавыя траўмы – самая распаўсюджаная з’ява”.

Экстрэмізму – не!

З выступлення намесніка пракурора Аляксандра Ляха:

“Спіс матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі, пастаянна абнаўляецца. З ім можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Тэлеграм-каналы, пасля іх прызнання іх экстрэмісцкімі, разам з аўдыторыяй могуць трапіць пад крымінальную адказнасць. За “зліў” дадзеных, падтрымку ў папулярызацыі канала і яго фінансаванне, перапосты прадугледжана адміністратыўная адказнасць.”.



Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.



Текст:
Фото: Алёна Ганулич