Отель "три звезды" будет построен в Островце

19:29 / 22.08.2012
16

У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” патэлефанаваў жыхар Астраўца і пацікавіўся, што будуецца па вуліцы К. Маркса каля “Беларусбанка”.


За адказам мы звярнуліся да намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама па эканамічных пытаннях Уладзіслава Станіслававіча Ластоўскага. І вось што ён нам расказаў:
– Турэцкая кампанія “Седнат” у 2011 годзе заключыла з Астравецкім райвыканкамам дагавор на будаўніцтва гасцініцы па вуліцы К. Маркса. Гэта першы праект у нашай краіне, які выконвае гэты замежны інвестар за кошт уласных сродкаў. Арыенціровачны кошт аб’екта – 5 мільёнаў долараў ЗША.
Зараз вядзецца падрыхтоўка будаўнічай пляцоўкі, а праект праходзіць дзяржаўную экспертызу. Пасля яе завяршэння распачнецца будаўніцтва.
Гэта будзе шасціпавярховая сучасная гасцініца катэгорыі “тры зоркі” на 84 месцы. Плануецца, што гасцініца адчыніць свае дзверы ў пачатку 2014 года.



Вольга ШОЎКУН.