Лето, Good by!

09:09 / 22.08.2012
7

Развітанне з летам у выглядзе маладзёжнага свята “Лета,Good by!” адбудзецца 24 жніўня.


Усё самае добрае, цудоўнае, захапляючае, на жаль, мае асаблівасць заканчвацца. Здаецца, яшчэ нядаўна мы радасна віталі надыход лета, не паспелі азірнуцца – а яно ўжо рыхтуецца памахаць россыпам сонечных праменьчыкаў на развітанне. Каб яно не пакрыўдзілася і ў наступным годзе зноў прыйшло – цёплае, пяшчотнае і сонечнае, вясёлая каманда работнікаў раённага аддзела культуры вырашыла падрыхтаваць для яго падарунак. Калі вы таксама хочаце прыняць удзел – далучайцеся!
Дарэчы, усе жадаючыя весела і насычана правесці час, могуць не толькі стаць гледачамі, але і самі паўдзельнічаць у мерапрыемстве.



Зацікавіліся? Тады знаёмцеся з праграмай.

12.00 – раённы чэмпіянат па більярду, які будзе праходзіць у раённым Доме культуры;
15.00 – графіці-фестываль, пляцоўка каля Дома быту;
17.00 – маладзёжны гульнявы праект “Горад”, стаянка каля “Галактыкі”;
18.00-23.00 – работа гандлёвых радоў, летні амфітэатр;
20.00-23.00 – святочны канцэрт Астравецкага РДК з удзелам групы “Гульні блін”, летні амфітэатр;
23.00-2.00 – дыскатэка пад адкрытым небам, летні амфітэатр.


Фото взято с сайта Life.com