Даты і памятныя даты 7-13 мая

11:47 / 07.05.2022

9ONtPwNlHMg.jpg

СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА
455 гадоў (1567) з першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах вёскі Дзягенева – уласнасці ашмянскага земяніна Аляксандра Дзегеня.
10 гадоў (2012) з часу апошняга ўзбуй­нення сельскагаспадарчых вытвор­чых прад­пры­ем­стваў. У выніку на тэры­торыі раёна засталося чатыры СВК (якія пазней былі рэарганізаваны ў ка­лектыўныя сельскагаспадарчыя ўні­тар­ныя прадпрыемствы «Гудагай», «Варняны», «Гервяты», «Міхалішкі»)  і РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».

СЁЛЕТА АДЗНАЧАЕЦЦА
95 гадоў (1927) з дня нараджэння Міка­лая Іванавіча Багачова, ветэрана вайны, заслужанага настаўніка Беларусі.
Нарадзіўся 12.05.1927 года ў вёсцы Смолькі Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ашмянскае педвучылішча, Магілёўскі пед­інстытут. Працаваў у школах Ашмянскага, Баб­руйскага раёнаў. У 1971-84 гг. – дырэктар Гірскай васьмігадовай школы Астравецкага раёна. Заслужаны настаўнік Беларусі (1977). Узнагароджаны медалямі «Ветэран працы», знакам «Выдатнік народнай асветы». 

СВЯТЫ і ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ
7 мая  – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі (прафесійнае свята)
8 мая – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга  Рэспублікі Беларусь (дзяржаўнае свята); Сусветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (міжнароднае свята)
8-9 мая – Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя памяці ахвяр Другой сусветнай вайны (міжнароднае свята)
9 мая – Дзень Перамогі (дзяржаўнае свята); Дзень Еўропы (міжнароднае свята)
12 мая – Міжнародны дзень медыцынскай сястры.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Главный администратор