Удзельнікі аўтапрабегу да Дня Перамогі ўшанавалі памяць загінулых землякоў

18:34 / 06.05.2022
324

«Помнім кожнага!»

Так гучала другая частка назвы аўтапрабегу да Дня Перамогі ў Астравецкім раёне і ў гэтых словах заключаецца святы наказ нам, нашчадкам, і падрастаючагаму пакаленняю, ад тых, хто змагаўся за свабоду і мірную будучыню падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Газа. Помнік загінулым землякам. Вочы міжволі чапляюцца за спіс прозвішчаў на халоднай пліце, а ў думках круціцца: “Дзе яны жылі, ваявалі, загінулі?” У адказ – цішыня. Хвіліна маўчання ў знак пашаны і ўскладанне кветак ад удзельнікаў аўтапрабегу – прадстаўнікоў райвыканкама, грамадскай арганізацыі “Белая Русь”, раённага філіяла аблспажыўтаварыства, аддзела па надзвычайных сітуацыях, мясцовых школьнікаў… Мы ўжо збіраліся ехаць далей па маршруце, як да помніка падышла жанчына з кветкамі.

– Завуць мяне Ніна Іванаўна Казак, – прадставілася яна. – А на помніку ёсць прозвішча майго свёкра – Андрэя Міхайлавіча Казака. Загінуў ён у пачатку красавіка – лічы, за месяц да канца вайны. Пахаваны ў Польшчы, у мястэчку Янова. Гэтыя звесткі прыйшлі з Масквы з Чырвонага Крыжа, бо мы яго шукалі. А вось і сын яго – мой муж Іосіф Андрэевіч.

Мужчына моўчкі ўзяў з рук Ніны Іванаўны кветкі і паклаў да помніка. Вечная памяць яго бацьку і ўдзячнасць за мір на зямлі.




Міхалішкі. На мітынг ля помніка загінулым землякам прыйшлі людзі розных пакаленняў, але з агульнай мэтай – ушанаваць памяць продкаў, якіх забрала вайна.

– Сёння мы ўдзельнічаем у рэспубліканскай эстафеце “Беларусь помніць. Помнім кожнага”, – нагадаў падчас выступлення намеснік старшыні райвыканкама Павел Мілешка. Ускладваючы кветкі і вянкі да помнікаў, мы дзякуем нашым дзядулям і прадзядулям за 77 гадоў мірнага неба над галавой. Мы схіляем галовы перад іх бессмяротным подзвігам, бо яны ахвяравалі жыццё, каб мы маглі жыць спакойна. Мы павінны ніколі не забываць аб гэтым.






Жукойні. Магіла першага старшыні Жукойненскага сельсавета Канстанціна Гімбіцкага, жорстка закатаванага фашыстамі. Цішыня, спакой і лёгкае гойданне галінак дрэў. 

– Гэтае месца калісьці было цэнтрам сельсавета, дзе размяшчаліся адміністрацыйныя будынкі, таму і Канстанцін Гімбіцкі пахаваны метавіта тут, – расказаў старшыня Міхалішкаўскага сельсавета Віталь Івашкевіч. – Мы стараемся ўтрымліваць магілу ў належным стане: у мінулым годзе памянялі помнік, сёлета ўстанавілі агароджу, плануем добраўпарадкаванне і далей. Гэта робіцца для захавання памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны – для нас, нашых дзяцей і будучых нашчадкаў. Бо гэта наша гісторыя, і яна патрэбна жывым.




Марына МАЦКЕВІЧ,

фота аўтара.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений