Происшествие на стройке в Островце

16:13 / 16.08.2012

У раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях 15 жніўня ў 12.34 паступіла паведамленне аб тым, што на тэрыторыі мікрараёна №1 Астраўца па вуліцы Берагавой перакуліўся седлавы цягач, які выконваў транспарціроўку вежавага крана, і ёсць пацярпеўшы.


Перакульванне аўтамабіля КРАЗ, які ажыццяўляў транспарціроўку крана, адбылося ў выніку правальвання кола цялежкі крана ў воданасычаны грунт. Грузапад’ёмнасць крана – 10 тон. У момант падзення работы на ім не праводзіліся.
У выніку здарэння дэфармаваны ахоўныя агароджы лесвіцы крана і кабіна аўтамабіля КРАЗ. Пацярпеў вадзіцель: яго выратавальнікі з дапамогай аварыйна-выратавальных прылад вызвалілі з кабіны. 58-гадовы мужчына з дыягназам “пашкоджанне ніжняй левай канечнасці” дастаўлены ў раённую бальніцу.


Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС.