ДТП: "прокатился" с ветерком и врезался в дерево

14:56 / 14.08.2012

Да якіх сумных вынікаў можа прывесці кіраванне транспартам у нецвярозым стане, нядаўна на ўласным вопыце даведаўся 18-гадовы астраўчанін, і пераканаў сваіх юных сябровак, што лепш не садзіцца ў машыну, калі за рулём – п’яны вадзіцель. На жаль, вопыт гэты аказаўся горкім.


Вечарам у суботу малады чалавек на аўтамабілі “Фольксваген-Гольф” ехаў у накірунку да Мальскага вадасховішча. Мала таго, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення, дык яшчэ і сеў за руль, не маючы правоў. У выніку гора-вадзіцель не ўлічыў дрэнныя ўмовы надвор’я, выбраў няправільную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў  прыдарожнае дрэва. У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзве пасажыркі-дзяўчаты з цялеснымі пашкоджаннямі былі дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.


Асноўныя прычыны гэтай аварыі – ваджэнне ў нецвярозым стане і няправільна выбраная хуткасць.


З 13 па 20 жніўня будуць праводзіцца прафілактычныя мерапрыемствы “П’яны вадзіцель”, накіраваныя на выяўленне і ўхіленне падобных выпадкаў. А да ўсіх жыхароў раёна, калі яны заўважылі нецвярозых людзей, якія садзяцца за руль, вялікая просьба паведамляць аб гэтым у міліцыю – гэтым, магчыма, уратуеце не адно жыццё.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.