Тыдзень лесу працягваецца на Астравеччыне (фотарэпартаж)

16:35 / 14.04.2022

Больш за 60 чалавек далучыліся да традыцыйнай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу” – і гэта толькі ў Астравецкім лясніцтве. Сеянцы сасны і бярозы садзілі прадстаўнікі райвыканкама і яго аддзелаў, прафсаюза, актывісты грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў.

Па традыцыі, у пасадцы лесу паўдзельнічаў і старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. Па словах кіраўніка раёна, яго ўсцешыла, што столькі людзей далучыліся да добрай справы.

Нагадаю, гэтую кампанію лесаводы прысвяцілі Году гістарычнай памяці. Акцыя працягнецца да 16 красавіка – у кожнага яшчэ ёсць час пасадзіць сваё дрэва.

Больш падрабязна чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.










Текст:
Фото: Алёна Ганулич