Стыпендыятаў на Астравеччыне стала больш

15:31 / 07.04.2022
Марыя і Вераніка Вайцяхоўскія (на фота злева направа) вучацца ў трэцім і пятым класах Гудагайскай сярэдняй школы і вельмі любяць спяваць. Хоць гэтае захапленне прыйшло не адразу. 



– Я пачала спяваць у другім класе, – паведаміла малодшая Вераніка, а пасля задумалася і дадала: – Не, напэўна, раней – у першым. Памятаю, што мне вельмі спадабалася – і ўсё-усё адразу атрымалася.

– А ў дзіцячую школу мастацтваў нас старэйшая сястра запісала, бо мы хацелі не толькі спяваць, але і на музычных інструментах навучыцца іграць, – дадала Маша. – Дарэчы, Ганна Віктараўна Ярмак, у якой мы займаемся, і ёсць наша сястра. Яна не строгая, але патрабавальная: калі трэба нешта вывучыць – лепш так і зрабіць.

Аб тым, што сталі стыпендыяткамі спецыяльнага фонду Прэ­зідэнта, дзяўчынкі даведаліся ад сястры і, вядома ж, вельмі ўзрадаваліся – значыць, намаганні і ўдзел у шматлікіх конкурсах не былі дарэмнымі. 

– Сярод школьных прадметаў мне асабліва падабаецца музыка, фізкультура і асновы бяспекі жыццядзейнасці. А калі вырасту, хачу спяваць і на вялікай сцэне выступаць, – летуценна прызналася Вераніка.

А вось у яе сястры іншыя планы:

– Спевы застануцца маім захапленнем, але аб прафесіі мару іншай – хачу быць пагранічнікам, – адзначыла Маша.

Жадаем, каб дзяўчынкі і далей радавалі слухачоў прыгожым вакалам, і, як бы ні склалася іх будучыня, галоўнае, каб яна была шчаслівай. 

Пра астатніх стыпендыятаў дзіцячай школы мы абавязкова раскажам у наступных нумарах «АП».


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич