Островчане, вас снимает скрытая в лесу камера

08:29 / 07.04.2022

Лавіць парушальнікаў ляснога і прыродаахоўнага заканадаўства лесаводам дапамагаюць партатыўныя аўтаномныя камеры фотафіксацыі, якія ў народзе называюць фотапасткамі.

Яны рэагуюць на любы рух чалавека ці жывёлы, а, дзякуючы ўбудаванай сім-карце, здымкі імгненна адпраўляюцца ў лясгас. Па словах спецыялістаў, камеры не баяцца ветру, дажджу, снегу і могуць працаваць доўгі тэрмін.

Якасць здымкаў без перабольшання цудоўная – упэўнілася ў гэтым, прагледзеўшы прадстаўленныя лясгасам фота. Выразна бачны твары людзей, якія “злівалі” ў лесе бярозавік. Таксама добра фіксуецца нумар транспарту парушальнікаў.

Звычайна ставяць камеры на з’ездах з трас, каля месцаў адпачынку, у лясах паблізу населеных пунктаў – там, дзе часцей за ўсё ўзнікаюць несанкцыяваныя сметнікі. Дарэчы, у месцах іх выстаўлення абавязкова павінен быць папярэджваючы знак.

– У Астравецкім доследным лясгасе ёсць 24 камеры фота- і відэафіксацыі і 100 таблічак, – расказаў інжынер па ахове і абароне лесу Юрый Касцюкевіч. – Таблічкі патрэбны, каб людзі разумелі, што іх супрацьпраўнае дзеянне ў лесе не застанецца беспакараным.

Калі чалавек прызнаў віну і раскаяўся – на першы раз яго чакае папярэджанне; той, хто да апошняга аднекваецца, хоць ёсць доказы з камер фіксацыі, будзе аштрафаваны.

– Са студзеня па сакавік фотапасткі “злавілі” 7 парушальнікаў прыродаахоўнага і ляснога заканадаўстваў. У аб’ектыў у асноўным траплялі людзі, якія ігнаравалі правілы нарыхтоўкі бярозавага соку, – працягвае Юрый Касцюкевіч. – Варта памятаць, што, акрамя выкарыстання фотапастак, лясная ахова пастаянна праводзіць рэйды – і выяўляе недобрасумленных грамадзян.

Лічбы

За забруджванне лесу прадугледжаны штраф у памеры да 10 б. в.

За парушэнне правіл збору бярозавага соку – да 20 б.в.

За парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, невыканне рашэнняў мясцовых органаў кіравання па абмежаванні і забароне на наведванне лясоў – да 12 б.в.

За самавольную высечку дрэў – да 30 б.в.



Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

 



Текст: