Гудагайскія вучаніцы сталі прызёрамі абласной «Школы бяспекі»

17:18 / 04.03.2022

Прыемная навіна прыляцела з Гродна: у лік лепшых па веданні асноў бяспекі жыццядзейнасці ўвайшлі гудагайскія вучаніцы.

На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу-алімпіяды «Школа бяспекі» Астравеччыну прадстаўлялі пераможцы раённага этапу Злата Янкайціс (у групе 1-4 класы) з СШ №2, Вікторыя Мілешка (5-8 класы) і Вікторыя Валэйка (9-11 класы) з Гудагайскай СШ. І дзвюм апошнім дзяўчынкам пашанцавала трапіць у лік прызёраў – яны занялі 2-е і 3-е месцы адпаведна. Віншуем іх!




Текст: