Віталі Масленіцу выхаванцы Мальскага дзіцячага сада

12:00 / 02.03.2022

Дзеці разам з дарослымі змайстравалі саламянае пудзіла Масленіцы, якое сімвалізуе дастатак у хаце – атрымалася яно яркім, вясёлым і прыгожым. Каб залагодзіць зіму і ўгаварыць яе сысці, Масленіцу пасадзілі на самае бачнае месца ў групе, і яна кожны дзень сустракала выхаванцаў.

Да свята дзеці вывучылі вершы, танцы, песні. Галоўным атрыбутам былі бліны. “Блінцы, бліночкі, бліны, як колы ў вясны”, – кажуць у народзе. Бо круглыя, румяныя, гарачыя, яны сімвалізуюць сонца, якое ўсё ярчэй разгараецца, набліжаючы вясну.

А якія ж бліны без гарбаты? Дзеці падрыхтавалі танец “Пых, пых, самавар!” Вядома, што з самавара гарбата смачнейшая!

У гульнях нашы выхаванцы “пяклі” бліны, “прыбіралі” ў пакоі. А як цудоўна спявалі і гралі на музычных інструментах!

Добра папрацавалі і пачаставаліся смачнымі блінамі з варэннем з клубніц і духмянай гарбатай з самавара!




Зофія Маркун, выхавальнік сада.

Текст: Главный администратор