Проезд железнодорожным транспортом подорожает

08:01 / 11.07.2012

Тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах павысяцца ў Беларусі з 11 ліпеня.


У прыватнасці, на 20 працэнтаў павялічацца тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электра- і дызель-паяздамі, а таксама мясцовымі і далёкімі пасажырскімі і скорымі паяздамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах. Так, адзін кіламетр праезду на прыгарадных электра- і дызель-паяздах будзе каштаваць Br60 замест Br50, а адна зона праезду – Br600 замест Br500.


Тарыфы на перавозкі пасажыраў прыгараднымі электрапаяздамі, сфарміраванымі з вагонаў палепшаных характарыстык, вырастуць на 30-50 працэнтаў.


Прыкладна на 20 працэнтаў павялічацца і тарыфы на перавозку багажу і грузабагажу.


БелТА.