Назіральнік Андрэй Авіжэнь аб абстаноўцы на ўчастку для галасавання
10:44 / 25.02.2022
Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праходзіць у краіне.
Як яно адбываецца, пацікавіліся ў Андрэя Авіжэня, аднаго з назіральнікаў на Гудагайскім выбарчым участку.
– У ролі назіральніка ўпершыню. Рады, што калегі даручылі такую адказную місію менавіта мне, хаця ў КСУП “Гудагай” я працую нядаўна.
Абстаноўка на ўчастку для галасавання спакойная. Прыходзяць моладзь, пажылыя людзі, некаторыя –сем’ямі. У Дзень Абаронцаў Айчыны на ўчастку актыўна галасавалі ваеннаслужачыя.
Я таксама буду галасаваць. Упэўнены, што наша будучыня ў нашых руках. А для гэтага трэба проста прыйсці на выбарчы ўчастак і выканаць грамадзянскі абавязак.
#конституция #референдум