Святы і памятныя даты 11-18 лютага

10:00 / 14.02.2022
Сёлета адзначаецца

45 гадоў (1977) з часу стварэння Варнянскага народнага ансамбля народнай песні «Світанак». Званне народнага яму было прысвоена ў 1993 годзе.

5 гадоў (2017 год) з пачатку дыслакацыі на тэрыторыі раёна вайсковай часці ўнутраных войскаў па ахове Беларускай АЭС.




Сёлета спаўняецца


100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Пырачкіна.

Нарадзіўся 12 лютага 1922 года на Магілёўшчы­не. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1940 года вучыўся ў Мсціслаўскім пед­вучы­лішчы, закончыў Магілёўскі педінстытут (1959 год). Працаваў у школах Хоцімскага і Астравецкага раёнаў. У 1968-72 гадах – загадчык аддзела народнай адукацыі Астравецкага райвыканкама. Заслужаны настаўнік Беларусі (1966 год). Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы» (1955 год). 

Святы

14 лютага – Дзень святога Валянціна (Дзень усіх закаханых).
14 лютага – Сусветны дзень дарэння кніг.
14 лютага – Дзень камп’ютаршчыка.
15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
15 лютага – у праваслаўных хрысціян Срэценне Гасподняе (Грамніцы).
18 лютага – Дзень батарэйкі.

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Текст: Главный администратор