Программа празднования Дня Независимости в Островце

09:06 / 30.06.2012
2


Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пачнуцца ў Астраўцы 30 чэрвеня. У гэты дзень каля помніка воінам-вызваліцелям адбудзецца ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці краіны, падчас якога адбудзецца ўзнагароджанне лепшых людзей раёна, чые партрэты занесены на раённую Дошку гонару.


3 ліпеня ў Астраўцы пройдуць масавыя народныя гулянні, прысвечаныя святу. У гэты дзень астраўчан і гасцей горада ў лесапаркавай зоне чакаюць шматлікія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы: святочны канцэрт, выстаўка-продаж прадукцыі народных майстроў і раённага Дома рамёстваў, спаборніцтвы па футболе, настольным тэнісе, дартсе, шахматах, армрэстлінгу і іншыя. Увесь дзень будуць працаваць гандлёвыя рады.


Закончыцца свята вялікай танцавальнай праграмай у лесапарку і затым – маладзёжным шоу ў дыскатэцы “Галактыка”.



Добры настрой і станоўчыя эмоцыі ўсім удзельнікам свята арганізатары гарантуюць. Прыходзьце, не пашкадуеце.