Даты. Сёлета адзначаецца і спаўняецца

11:38 / 07.02.2022
СЁЛЕТА адзначаецца

245 гадоў (1777 г.) – адкрыццё першай школы ў Астраўцы.
155 гадоў (1867 г.) – адкрыццё ў Гервятах і ў Астраўцы бясплатных народных вучылішчаў, якія размяшчаліся ў грамадскіх дамах.
150 гадоў (1872 г.) – пачатак будаўніцтва ўчастка Лібава-Роменскай чыгункі Мінск-Гудагай-Вільнюс.
30 гадоў (1992 г.) з часу стварэння Смаргонскага пагранічнага атрада. Пагранічнай камендатуры прысвоена назва «Астравец», а 26.08.2002 г. яе перайменавалі ў «Гудагай».

СЁЛЕТА спаўняецца

130 гадоў з дня нара­джэння Карпа Сяргея Бенідзіктавіча (1892 г.), дзяржаўнага дзеяча БССР, старшыні Дзяржплана РСФСР.  

Нарадзіўся ў 1892 годзе ў Астраўцы. Адукацыя вышэйшая, да 1914 г. вучыўся ў Швейцарыі. Валодаў нямецкай і французскай мовамі. Пасля рэвалюцыі -- член выканкама Бабруйскага гарсавета, намеснік старшыні Бабруйскага павятовага Саўнаргаса, старшыня кааператыва «Молат». 
З 1921 г. у Мінску – намеснік старшыні гарсавета, гарвыканкама. 
У 1924 - 1925 гг. – народны камісар фінансаў БССР. 
З ліпеня 1925 г. па жнівень 1929 г. – намеснік старшыні СНК БССР і старшыня Дзяржплана. 
З верасня 1929 г. – старшыня Дзяржплана РСФСР. 
У 1926 годзе заступіўся за прафесара М. Доўнар-Запольскага падчас выгнання яго з Мінска. Прапаноўваў ураду БССР выйсці з хадайніцтвам у саюзныя органы аб перадачы ўсіх выдаткаў, звязаных з утрыманнем Чырвонай арміі, на баланс Масквы. Сфармуляваў механізм пабудовы мясцовых бюджэтаў БССР. Быў прыхільнікам бездэфіцытнага бюджэту.
У ліпені 1937 г. арыштаваны. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 г. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 лютага 1956 г.

Падрыхтавалі Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.



Текст: Главный администратор