У 2022 годзе адзначаецца

15:15 / 21.01.2022

5.jpg

480 гадоў (1542 г.) з часу смерці Станіслава Гаштольда. Астравец перайшоў ва ўладанне караля Жыгімонта ІІ Аўгуста.
475 гадоў (1547 г.) з першага ўпамінання каралеўскага двара Быстрыца як горада (мястэчка).
50 гадоў (1972 г.) з часу адкрыцця ў Астраўцы дзіцячага садка №2.  
5 гадоў (студзень 2017 г.) – пачаўся рэгулярны рух гарадскіх аўтобусаў.
5 гадоў (30 студзеня 2017 г.) як старшынёй Астравецкага райвыканкама прызначаны Ігар Шалудзін.

СЁЛЕТА спаўняецца
235 год з дня нараджэння Аўраама-Бер Лебензона (1787-1878гг.), паэта, драматурга, педагога, выдаўцы, рэлігійнага рэфарматара. 
Нарадзіўся ў в. Катлоўцы. Атрымаў адукацыю ў віленскіх яўрэйскіх вучэльнях. З 11 гадоў праславіўся ў Вільні як выбітны талмудыст. У 1800 г. закончыў курс яўрэйскай вучэльні ў Міхалішках, але працягваў вывучаць кабалістыку і філасофію рэлігій. У 1808 г. атрымаў месца яў­рэй­скага духоўнага суддзі ў Ашмянах і пачаў вучыць яўрэйскіх дзяцей. У 1848 г. быў прызначаны старэйшым настаўнікам яўрэйскай і халдэйскай моў пры былым Віленскім равінскім вучылішчы і заставаўся на гэтай пасадзе да 1864 года. 
Першы зборнік вершаў Лебензона лірычнага характару выйшаў з друку ў 1842 годзе і выклікаў абурэнне многіх радыкальных равінаў, у некаторых гарадах яго ўрачыста спальвалі. Новыя зборнікі вершаў выйшлі ў свет у 1856 і 1858 гадах. У 1958  з'явілася «Новае тлумачэнне да некаторых кніг Бібліі» Аўраама Лебензона. Іншыя яго працы былі выдадзены ў Вільні ў 1849-1853 гг. У 1867 г. апублікавана таленавітая алегарычная драма «Праўда і Вера». Акрамя гэтых прац, Аўраам-Бер Лебензон змяшчаў артыкулы ў яўрэйскіх газетах; напісаў малітву з нагоды каранавання імператара Аляксандра II, за што атрымаў брыльянтавы пярсцёнак, а ў 1861 г. – сярэбраны медаль на Станіслаўскай стужцы.
Памёр у Вільні.

205 гадоў  з дня нара­джэння Апалінара Кая­танавіча Красоўскага (1817-1875), архітэктара, інжынера, генерал-лейтэ­нанта, педагога, члена Акадэміі прыгожых мас­тацтваў у Пецярбургу (Расія). 

1414.jpg

Нарадзіўся 27 студзеня 1817 г. (па іншых  крыніцах 09.06.1818 г.) у в. Каценавічы. Памёр 9 чэрвеня 1875 года ( па іншых крыніцах 18.06.1875) у Пецярбургу.

135 гадоў з дня нараджэння Яна Буйчыка, таленавітага народнага майстра-чырвонадрэўшчыка.

Ян Буйчык.jpg

Нарадзіўся ў вёсцы Жукойні Жаляд­скія. Служыў у царскай арміі, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, трапіў у палон. Сакрэты майстэрства чырвонадрэўшчыка спасцігаў, працуючы ў Германіі на мэблевай фабрыцы. Вярнуўшыся на радзіму, прывёз з сабой інструменты. Рабіў мэблю – ложкі, шафы, камоды. Валодаў сакрэтам паліроўкі, які нікому не перадаваў.
Зрабіў для Жалядскага касцёла амбон, бакавыя алтарыкі і галоўны алтар – копія алтара ў Свірскім касцёле, які быў знішчаны, калі касцёл закрылі.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Главный администратор