Якім было надвор'е 17-23 студзеня на Астравечыне ў розныя гады

13:43 / 17.01.2022

20220117_122312.jpg

Раніцай 17 студзеня бягучага года тэмпература паветра была +2 градусы.


17-23 студзеня
Па звестках Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі, у перыяд з 1990 па 2021 гады самым халодным трэці тыдзень студзеня быў у 2006 годзе – тады на працягу пяці дзён слупок тэрмометра апускаўся да 20 градусаў марозу і ніжэй. Холадна было і ў 2010 годзе: сярэдняя тэмпература тыдня склала –10 градусаў. У 2013-м –9,6 градусаў, у 1992-м –8,5 градусаў, у 2004-м –7,2 градусаў марозу.
Хоць гэтыя маразы зусім не рэкорд­ныя. Самая нізкая тэмпература ў нашай краіне за 100 гадоў метэаназіранняў была зафіксавана 17 студзеня 1940 года на метэастанцыі Слаўнае ў г.п. Талачын  –42,2 градусы. У Мінску ў той дзень мароз складаў 39,1 градусаў. На жаль, падобнымі звесткамі пра Астравеччыну мы не валодаем. 
Сярэдняя тэмпература вышэй за нуль у трэцім тыдні студзеня зафіксавана ў 1997, 1998, 2002, 2003 і 2017 гадах. Найцяплейшым перыяд з 17 па 23 сту­дзеня быў у 1993 годзе, калі сярэдняя тэмпература склала +3,1 градуса. У 1997 го­дзе, калі, па запісах Стэфана Рамэйкі, карова пасвілася да 18 студзеня, яна складала +2,1 градуса, у 1990-м – +1,5 градус, у 2011-м – +1,3 градус.

У 2007 годзе «Астравецкая праўда» паведамляла, што 11 студзеня  ўраганным ветрам паваліла ёлку на цэнтральнай плошчы горада. Стыхія пашко­дзіла 12 аб’ектаў.

Народныя прыкметы
19 студзеня праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча. У гэтыя дзень і ноч напярэдадні назіралі за над­вор’ем. Паўднёвы вецер 18 студзеня абяцаў час­тыя летнія навальніцы. 
Прыкмячалі: калі на Вадохрышча мяцеліца, то будзе месці і праз 3 месяцы. Калі дзень цёплы – хлеб будзе цёмны, гус­ты. Калі халодны, ясны – лета чакаецца засушлівае, а пахмурны і снежны дзень абяцае добры ўраджай.
Прарочымі лічыліся дні 21-23 студзеня.
21 – які дзень, такі і жнівень.
22 – які дзень, такі і верасень.
23 – які дзень, такі і кастрычнік.
А ліпень, гаварылі, паўторыць сту­дзень: калі зімой марозна – то летам будзе спякотна, калі студзень снежны, то чакай дажджлівы ліпень. Гнілая зіма прадказвае такое ж лета: «Калі зімой не змерзнеш, то летам не сагрэешся», – казалі ў народзе.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Главный администратор