Каледавалі ў Мальскім дзіцячым садзе

16:04 / 13.01.2022

6.jpg

Прыйшла Каляда – дзверы адчыняйце!

… З такога прывітання пачалося беларускае народнае свята Калядкі ў Мальскім дзіцячым садзе. Выхаванцы рыхтаваліся старанна: зрабілі калядную зорку, какошнікі, касцюмы казы, мядзведзя, чорта. І самае галоўнае – вывучылі калядныя вершы і песні.

11.jpg

1.jpg

Свята праходзіла ў музеі нашай установы. Маленькіх калядоўшчыкаў запрасілі на шчодрую вячэру, абавязковымі стравамі якой былі куцця, бліны, каўбаса, квашаная капуста, агуркі, квас. Дзеці з задавальненнем частаваліся рознымі стравамі, спявалі, гралі на музычных інструментах, танцавалі, гулялі ў народныя гульні “Зайцы на двары стаялі”, “Каза”, “Курачкі і пеўнікі”, “Венік”, “Чортаў хвост”.

5.jpg

Выдатнае атрымалася свята!

Зофія МАРКУН, выхавальнік Мальскіх ясляў-сада.

Текст: Главный администратор