У навагодняе падарожжа ў Мінск адправіліся вучні Варонскага НПК

17:00 / 07.01.2022

Навагодняе падарожжа

Кожны чалавек на Новы год чакае цудаў. Дзякуючы бацькам, навагодні падарунак атрымалі вучні Варонскага дзіцячага сада – пачатковай школы – 2 студзеня школьнікі, бацькі, настаўнікі і тэхперсанал адправіліся на экскурсію ў Мінск, каб убачыць галоўную ёлку краіны і наведаць цыркавое прадстаўленне.

Падчас экскурсіі дарослыя і дзеці пачулі цікавыя звесткі пра Вялікі Гасцінец – старажытную дарогу ад Маладзечна да Мінска, па якой праязджалі вядомыя пісьменнікі Мікалай Гогаль і Тарас Шаўчэнка. Звярнула нашу ўвагу экскурсавод і на помнік дарог, што стаіць каля вёскі Мясата Маладзечненскага раёна, – адзіны ў Беларусі, які складаецца з трох камянёў: большы з іх нагадвае абрысы Беларусі.

ecskursiya.jpg

Цікава было даведацца пра мемарыял экіпажу Мікалая Гастэлы, які знаходзіцца на выездзе з Радашковічаў. Гастэла здзейсніў гераічны подзвіг, накіраваўшы ахоплены полымем бамбардзіроўшчык на нямецкую калону з баявой тэхнікай.

Цыркавое прадстаўленне “Магія матылька” здзівіла не толькі дзяцей, але і дарослых. Цудоўныя дэкарацыі, яркія касцюмы, дрэсіраваныя жывёлы, жывая музыка, паветраныя гімнасты, жанглёры, вясёлыя клоўны і, канешне, Дзед Мароз і Снягурка нікога не пакінулі раўнадушным.

Пабылі і ля галоўнай ёлкі, дзе зрабілі здымак на памяць.

Галіна ЛАГУЦІК, класны кіраўнік 4 класа.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Главный администратор